Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Методическая копилка

Дата: 26 апреля 2021 в 11:25, Обновлено 26 апреля 2021 в 12:24

План-канспект вучэбных заняткаў у VI класе

<font face="Times New Roman, serif">Настаўнік: Мінчукова Людміла Іванаўна</font>

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік”

Мэта: замацаванне раней атрыманых ведаў па тэме ”Назоўнік”.

Задачы:

  • паглыбіць і сістэматызаваць веды па асноўных пытаннях тэмы;
  • удасканаліць уменні адрозніваць разнастайныя лексіка-семантычныя групы назоўнікаў у тэкстах, выяўляць іх сэнсава-стылістычную ролю, даваць поўную марфалагічную характарыстыку;
  • выхоўваць павагу да роднай мовы.

Тып урока: урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў

Эпіграф:

Ад ветру гнуцца вербалозы.

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край – бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Мой край – лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край – блакітныя пралескі

На сцежках ранняе вясны.

В.Вярба

Ход урока

І. Матывацыйна- арганізацыйны этап

1. Арганізацыйны момант

– Добры дзень, дзеці. Я вельмі рада бачыць сення ўсіх на ўроку. Якім пачуццём прасякнуты радкі верша В.Вярбы? Чаму?

– Якія пачуцці ён выклікаў у вас?

– Я жадаю, каб гэтыя светлыя і чыстыя пачуціі захаваліся у вас да канца ўрока. Усміхніцеся мне, усміхніцеся адзін аднаму, усміхніцеся сонейку, сённяшняму дню. Хай ад гэтай усмешкі стане цяплей на душы, хай яна дапаможа лёгка і радасна працаваць на ўроку, хай створыць добры настрой.

1.2. Праверка  выканання дамашняга задання.

1.3. Мэтавызначэнне

Вучні самастойна фармулююць мэту ўрока

ІІ. Пазнавальна-аперацыйны этап

2.1. Арфаграфічная размінка

– А пачнём мы наш урок з арфаграфічнай размінкі. Запішыце, калі ласка, словы ў сшыткі.

Просьба, барацьба, скарб, дуб, свет, мядзведзь, снег, аб’ём, салаўі, лье,павязка, указка, бярозка, ягадка, загадка, суседка, сцежка, сыраежка, цяжка.

– А зараз памяняйцеся сшыткамі ў парах і праверце адзін другога. Правільнае напісанне слоў вы можаце ўбачыць на дошцы.

– Назавіце арфаграмы, якія прысутнічаюць у словах.

– Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца запісаныя словы? Дакажыце.

2.2. Франтальнае апытванне.

  1. Назоўнік – гэта…
  2. Назоўнікі змяняюцца па…
  3. Да 1 (2 і 3 ) скланення адносяцца назоўнікі…
  4. Канкрэтныя назоўнікі – гэта….
  5. Да абстрактных назоўнікаў адносяцца…
  6. Якога роду бываюць назоўнікі?
  7. Прывесці прыклады назоўнікаў агульнага роду.
  8. Назавіце назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку.
  9. Назавіце множналікавыя назоўнікі.
  10. Якім членам сказа можа быць назоўнік?

2.3. Работа з карткамі.

Прыём "Карэктар" (вучні павінны выправіць памылкі ў напісанні назоўнікаў):

Не прыяцель; не пагадзь; непрыяцель, а проста знаёмы; несмеласць; няшчасце; нябыліца; няшчасце, а бяда; на пустым поле; фантаньчык; агенчык; Палесе; прыгожая дзвер.

Работа з тэкстам (на картках)

Звіняць ручайкі ў вячэрняй цішыні

Кажуць, гэта в_сна бразгае ср_бранымі ключамі, адмыкаючы д_веры  в_трам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня і нясуць з сабой в_снавую сілу. Скараецца пера_ ёю зіма, адступае ў невядомыя паўн_чныя далі, а наўздагон ёй імчыцца в_сёлая пераклічка прыляцеўшых птушак, пяшчотны звон ручайкоў і ш_лест маладой з_лені, што шчацініцца на сонечных мясцінах.

Заданні да тэксту:

  1. Спішыце. Падкрэсліце назоўнікі.
  2. Вызначце іх род, лік, склон.
  3. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
  4. Абазначце канчаткі назоўнікаў 2-га скланення.
    1. Фізкультхвілінка

III. Дыягнастычна-карэкцыйны этап

    1. Тэставая работа

1. Вызначце, якія з дадзеных слоў – назоўнікі:

а) смех, б) смешны, в) смяшынка, г) смяшыць, д) насмешка.

2. Устанавіце адпаведнасць паміж назоўнікамі і членамі сказа, якімі яны з’яўляюцца:

За хвойнікам стракатала жняярка.

а) дзейнік; б) дапаўненне; в) акалічнасць.

3. Вызначце назоўнікі:

а) брат, б) завод, в) Каліноўскі, г) лётчык, д) Максім.

4.Вызначце адушаўлёныя назоўнікі:

а) васілёк, б) дзіця, в) заяц, г) народ, д) чалавек.

5. Вызначце канкрэтныя назоўнікі:

а) пчаляр, б) бура, в) слава, г) сліва, д) пясок.

6.У дадзеных радках выпішыце "лішняе" слова:

а) артыст, бацька, купэ, пыл;

б) золата, мараль, поўдзень, цюлень.

в) дом, кажух, печ, чытач.

7. Вызначце назоўнікі, у якіх аснова заканчваецца на мяккі зычны:

а) лось, б) пясок, в) салавей, г) гнеў, д) лес.

8. Вызначце назоўнікі, якія ў М. скл. маюць канчатак -і:

а) брыгада, б) кніга, в) песня, г) сасна, д) хвоя.

9. Вызначце назоўнікі, якія ў Р. скл. маюць канчатак а:

а) дубняк    б) настрой                   в) поле        г) танец     д) ячмень.

10. Вызначце назоўнікі, у якіх пішацца літара а:

а) дубоч..к б) клубоч..к         в)ключ..к    г) паясоч..к          д) талонч..к.

11. Вызначце назоўнікі, у якіх ь не пішацца:

а) вагон..чык, б) вішан..ка, в) дыван..чык, г) аген..чык, д) карэн..чык.

12. Адзначце словы, у якіх не пішацца разам:

а) (не)быліца,  б) ён (не)гаспадар на гэтайзямлі;  в) (не)паседа;

г) (не)чаканасць;  д) жыццё – (не)казка.

IV. Завяршаючы этап.

    1. Рэфлексія "Сонейка"

– Ці спадабаўся ўрок? Які настрой у вас пасля плённай працы?

– Калі вам было ўсё зразумела, калі вы з лёгкасцю прымянілі свае веды на практыцы, да нашага сонейка прымацуйце праменьчыкі.

– Калі яшчэ засталіся пытанні, прымацуйце каля сонейка аблачынкі.

    1. Каменціраванне і выстаўленне адзнак
    2. Дамашняе заданне. Напісаць лінгвістычную казку пра назоўнік
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.